Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Знойдзены на ўзбярэжжы Балтыкі беспілотнік, хутчэй за ўсё, не меў зброі

15.09.2026 11:30
Беспілотны лятальны апарат быў знойдзены каля Цэнтральнага трэніровачнага палігона ВПС у раёне Яраслаўца на ўзбярэжжы Балтыкі.
Месца знойдзенага ваеннага беспілотнага лятальнага апаратаFoto: PAP/Adam Warżawa

Знойдзены 14 верасня на ўзбярэжжы Балтыйскага мора беспілотнік будзе правераны на наяўнасць выбуховых рэчываў. Беспілотны лятальны апарат быў знойдзены каля Цэнтральнага трэніровачнага палігона ВПС у раёне Яраслаўца (Заходнепаморскае ваяводства).

Прэс-сакратар галоўнакамандуючага Ваеннай паліцыі падпалкоўнік Дарыюш Розкаш (Dariusz Rozkosz) паведаміў, што праверка беспілотніка працягнецца сёння.

— Учора на месцы выяўлення беспілотніка спецыяльныя аперацыі праводзілі хімічныя групы. Падчас іх была выключаная наяўнасць радыелагічных, хімічных і біялагічных рэчываў. Аднак з-за позняга часу і ўмоў надвор'я пракурор адклаў частку дзеянняў на сённяшні дзень. Сёння будзе праведзена праверка на наяўнасць выбуховых рэчываў, — заявіў падпалкоўнік.

Раней прэс-сакратар урада Адам Шлапка заявіў у эфіры TVP Info, што знойдзены на ўзбярэжжы Балтыйскага мора беспілотнік, хутчэй за ўсё, не меў зброі.

IAR/аз

Каля Яраслаўца вайскоўцы знайшлі і дасталі з мора беспілотнік

14.09.2026 13:57
Службы падазраюць, што беспілотнік прыплыў з міжнародных вод.