Расіяне ўзмоцняць гібрыдныя атакі, папярэджвае эксперт па бяспецы. Пшэмыслаў Надольскі (Przemysław Nadolski) лічыць, што асноўнымі мэтамі гібрыдных атак Расіі ў бліжэйшым часе будуць Польшча і краіны Балтыі.
На яго думку, можна чакаць не толькі беспілотнікаў ці ракет, якія ўдараць за некалькі метраў ад нашай мяжы, але і актаў дыверсій на тэрыторыі краіны. Гэта ўключае падпалы і напады на інфраструктуру.
— Гэта могуць быць нават замахі на забойства, або забойствы палітычных апанентаў, або зусім выпадковых людзей. Таму што кожнае такое дзеянне, кожны акт дыверсіі, кожны падпал, спроба забойства ці забойства — усё гэта выклікае страх сярод насельніцтва, і гэта выгадна расіянам, — кажа Пшэмыслаў Надольскі.
Ён дадае, што сучасны канфлікт — гэта не сутыкненне двух армій на перадавой, а хутчэй гібрыдная вайна і дэстабілізацыя сітуацыі ў краіне праціўніка.
IAR/аз