Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супрацоўніцтва з ЗША ў галіне энергетыкі на найлепшым узроўні ў гісторыі

17.09.2026 07:11
Міністр энергетыкі Мілаш Мотыка ацаніў, што польска-амерыканскае супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі ніколі не было такім добрым, як цяпер.
 G20
Саміт G20 па пытаннях энергетыкіREUTERS

Польскі міністр прысутнічаў на міністэрскім саміце G20 у Х'юстане, дзе таксама пагутарыў з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША.

Трохдзённая сустрэча міністраў энергетыкі G20 у Хʼюстане дала польскай дэлегацыі магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і энергетыкі ЗША.

— Нашы адносіны ніколі не былі такімі добрымі, таму што ніколі раней Польшча не выкарыстоўвала інфраструктуру так эфектыўна для пабудовы архітэктуры бяспекі разам са Злучанымі Штатамі, — сказаў міністр у інтэрвʼю Польскаму радыё.

Мілаш Мотыка дадаў, што і Польшча, і ЗША поўныя рашучасці цалкам выключыць расійскі газ і расійскую сыравіну з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Згодна з гэтым планам, Польшча стане так званым газавым цэнтрам для ўсяго рэгіёну.

— Перамовы, якія мы правялі, дэманструюць поўнае разуменне амерыканскага боку гэтага падыходу, — дадаў міністр. Падчас сустрэчы міністраў энергетыкі G20 Мілаш Мотыка падкрэсліў, што энергетычная бяспека зʼяўляецца адной з найважнейшых стратэгічных мэтаў Польшчы.

ПР/юл