Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў мінулым месяцы рэалізаваная прамысловая прадукцыя ў гадавым вылічэнні павялічылася на 4,3 працэнта. Аднак у параўнанні з ліпенем яна знізілася на 7,5 працэнта.
Пётр Камінскі з Польскага эканамічнага інстытуту ацаніў, што сітуацыя ў польскай прамысловасці застаецца адносна добрай.
— Ажыўленне ў прамысловасці працягваецца дзякуючы інвестыцыйнай актыўнасці, чаму дадаткова спрыяе рост экспарту. Асабліва добра пачуваецца машынабудаванне, выраб электрычных прылад, а таксама фармакалагічны сектар. Горшыя вынікі паказала прамысловасць спажывецкіх тавараў, дзе назіраецца скарачэнне прадукцыі на 7%.
У апублікаваным каментары Канфедэрацыя прадпрымальнікаў «Lewiatan» падкрэслівае, што галіна не набрала абароты. Яна чакае аднаўлення дынамікі вытворчасці ў верасні ў дыяпазоне 6-8 працэнтаў.
Аналітыкі ING дадаюць, што працяглы энергетычны крызіс стварае рызыкі для эканамічнага росту ў другой палове года, у той час як цыкл дзяржаўных інвестыцый падтрымлівае ўсю эканоміку.
ПР/юл