Навучанне па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі мае на мэце павысіць дасведчанасць насельніцтва, заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі.
Для жыхароў Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў арганізуецца спецыяльнае навучанне па рэагаванні на сігналы трывогі і папераджальныя паведамленні.
Марцін Кервінскі сказаў, што гэта навучанне, накіраванае на павышэнне ўстойлівасці ў крызісных сітуацыях.
— Ужо некалькі месяцаў мы паслядоўна праводзім навучанні. За апошні час мы зладзілі амаль тры тысячы падобных мерапрыемстваў па ўсёй Польшчы, на якіх знаёмім з відамі сірэн, як на іх рэагаваць на іх, навучаем аказанню медыцынскай дапамозе.
Марцін Кервінскі адзначыў, што з-за ўзмацнення агрэсіўных дзеянняў Расіі каля польскай мяжы сістэмы папярэджання актывуюцца ў Польшчы ўсё часцей.
IAR/яс