Найвышэйшыя ваенныя кіраўнікі НАТА 19 верасня сабраліся ў Капенгагене, каб абмеркаваць будучыню Альянсу і актуальныя выклікі ў сферы бяспекі. У сустрэчы ўдзельнічаў начальнік Генеральнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.
Канферэнцыя ў Даніі — адна з ключавых рэгулярных сустрэч ваеннага кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу. Яе ўзначальваў старшыня Ваеннага камітэта НАТА адмірал Джузэпэ Кава Драгоне. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі камандуючы аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч і вярхоўны саюзны камандуючы па трансфармацыі адмірал П’ер Ванд’е.
Паводле Polskie Radio 24, галоўная ўвага падчас сустрэчы была нададзена выкананню рашэнняў апошняга саміту НАТА ў Анкары, узмацненню калектыўнага стрымлівання і абароны, развіццю ваенных магчымасцяў, новым тэхналогіям і далейшай падтрымцы Украіны.
Веслаў Кукула таксама правёў двухбаковыя перамовы з калегамі са Швецыі і Чэхіі, а таксама з генералам Алексусам Грынкевічам. Бакі абмеркавалі бягучую сітуацыю ў сферы бяспекі, умацаванне абароны НАТА і развіццё ваеннага супрацоўніцтва.
iar/эж