Расійскія спецслужбы могуць вербаваць у Польшчы людзей для разавых дыверсій і сабатажу, сцвярджае былы афіцэр выведкі, падпалкоўнік Марцін Фаліньскі. Паводле яго, гаворка можа ісці не толькі пра загадзя падрыхтаваных агентаў, але і пра людзей, завербаваных праз інтэрнэт.
Фаліньскі лічыць, што патэнцыйная база для такога вербавання можа налічваць 300–400 тысяч чалавек.Расія скарысталася недастатковай праверкай мігрантаў з Украіны, каб стварыць у Польшчы дыверсійную сетку. Афіцэр заклікаў польскія ўлады наладзіць больш дакладны ўлік замежнікаў, якія знаходзяцца ў краіне.Былы разведчык заклікаў польскія ўлады ўзмацніць улік замежнікаў і абмежаваць магчымасці ўезду расіян у краіну, у тым ліку праз іншыя дзяржавы ЕС.
— Я кажу пра ўлік гэтых людзей, таму што аднекуль жа расіяне бяруць такіх асоб, у іх ёсць база для вярбоўкі. Гэта не толькі агенты, падрыхтаваныя загадзя, але і людзі, якіх вярбуюць менавіта для разавых аперацый, — заявіў Фаліньскі.
Асобнай пагрозай падпалкоўнік назваў магчымасць пранікнення падрыхтаваных расійскіх агентаў пад выглядам турыстаў. Паводле былога выведніка, турыстычныя візы расіянам па-ранейшаму выдаюць некаторыя краіны ЕС, адкуль яны могуць трапляць у Польшчу.
iar/эж