Варшаўская паліцыя арыштавала больш за сотню чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку. Падчас аднадзённай аперацыі, праведзенай у Варшаве і навакольных паветах, супрацоўнікі паліцыі абшукалі амаль 800 дамоў, кватэр і гатэляў, паведаміла намеснік інспектара Марта Сулёўска (Marta Sulowska) з Варшаўскай паліцыі.
— Праведзеная на мінулым тыдні аднадзённая акцыя мела на мэце затрыманне асобаў, якія апынуліся ў вышуку паводле рашэння пракуратуры і судоў. Сярод арыштаваных былі, як палякі, так і замежнікі, у тым ліку грамадзяне Украіны, Беларусі і Індыі. Яны падазраваліся або абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынстваў, а таксама былі прысуджаныя да пазбаўлення волі. Затрыманых даставілі ў турмы і следчыя ізалятары, — паведаміла Марта Сулёўска.
У аперацыі ўдзельнічалі больш за 700 супрацоўнікаў паліцыі. Гэта была другая падобная аперацыя, праведзеная Варшаўскім гарнізонам паліцыі. У жніўні падчас падобнай аперацыі было арыштавана 78 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку.
IAR/аз