Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча атрымала чарговыя 35 танкаў Abrams. Усяго ў Войску Польскім іх будзе 366 

22.09.2026 09:33
Польшча стала першай еўрапейскай краінай, якая набыла Abrams, і першай дзяржавай НАТА па-за ЗША, якая прыняла іх на ўзбраенне. 
   Abrams
Найноўшыя амерыканскія танкі Abrams Shutterstock/Karolis Kavolelis

У Польшчу прыбыла новая партыя амерыканскіх танкаў M1A2 SEPv3 Abrams — 35 машын, якія неўзабаве паступяць на ўзбраенне 18-й механізаванай дывізіі. Пасля гэтай пастаўкі польская армія ўжо атрымала 217 з 250 новых Abrams, замоўленых у ЗША ў 2022 годзе за $4,75 млрд.

Астатнія 33 танкі павінны перайсці польскім вайскоўцам да канца года. Акрамя новых машын, Польшча атрымала 116 ужываных M1A1 з запасаў амерыканскай арміі. Такім чынам, у перспектыве польскія Узброеныя сілы будуць мець 366 Abrams.

Пакупка танкаў стала часткай маштабнага ўмацавання польскіх бранятанкавых войскаў, у тым ліку пасля перадачы часткі ўзбраення савецкага ўзора Украіне. У перспектыве M1A1 плануюць мадэрнізаваць да стандарту M1A2 SEPv3, што дазволіць уніфікаваць парк.

Польшча стала першай еўрапейскай краінай, якая набыла Abrams, і першай дзяржавай НАТА па-за ЗША, якая прыняла іх на ўзбраенне. Танкі Abrams знаходзяцца на ўзбраенні амерыканскай арміі з 1980-х гадоў.

PAP/ez