Агенцтва Moody’s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Польшчы з A2 да A3, спаслаўшыся на пагаршэнне стану дзяржаўных фінансаў. Прагноз пры гэтым змяніўся з негатыўнага на стабільны.
Moody’s адзначае, што польская гаспадарка застаецца ўстойлівай і дэманструе высокія тэмпы росту, аднак дзяржаўны доўг працягвае павялічвацца. Паводле ацэнкі агенцтва, да канца дзесяцігоддзя яго суадносіны да ВУП стабілізуюцца на ўзроўні 70–75%.
Адной з галоўных праблем застаецца высокі бюджэтны дэфіцыт — каля 7% ВУП у 2026–27 гадах. На дзяржаўныя фінансы ціснуць выдаткі на абарону, сацыяльную сферу, ахову здароўя і інвестыцыі.
Паводле Moody’s, дзяржаўны доўг вырасце з 59,7% ВУП у 2025 годзе да 68,9% у 2027-м. Агенцтва чакае, што сітуацыя з дзяржаўнымі фінансамі пачне паляпшацца пасля парламенцкіх выбараў 2027 года. Паніжэнне рэйтынгу можа павялічыць кошт дзяржаўных запазычанняў.
pap/эж