Цывільны беспілотнік парушыў забароненую для палётаў зону каля амерыканскай базы супрацьракетнай абароны ў Рэдзікаве на поўначы Польшчы. Міністэрства нацыянальнай абароны заявіла, што дрон не ўяўляў пагрозы і знаходзіўся пад пастаянным назіраннем вайсковых сістэм СПА.
Беспілотнік выявілі прыкладна за кіламетр ад базы. У Мінабароны Польшчы падкрэслілі, што ён не лятаў непасрэдна над яе тэрыторыяй і не набліжаўся да крытычна важных аб’ектаў. Вайскоўцы таксама вызначылі месцазнаходжанне аператара дрона.
— Назіранне за аб’ектам адбывалася пад поўным кантролем, дрон не набліжаўся да важных аб’ектаў базы ў Рэдзікаве, — заявіла ведамства. Пра інцыдэнт паведамілі паліцыі і іншым службам.
Паводле Onet, беспілотнік заўважылі 15 верасня. Вайскоўцы не сталі яго нейтралізаваць або збіваць, а запусцілі прадугледжаныя працэдуры. У прыватнасці, дзяжурная афіцэрка вайсковай часткі патэлефанавала на нумар экстранай дапамогі 112.
У Рэдзікаве размешчана амерыканская база сістэмы супрацьракетнай абароны.
pap/эж