Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы затрымалі 17-гадовага юнака: яго падазраюць у падрыхтоўцы тэракту

22.09.2026 17:04
Падчас ператрусу ў юнака следчыя знайшлі нажы, штык ад аўтамата тыпу АКМ, а таксама матэрыялы з нацысцкай і фашысцкай сімволікай.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала 17-гадовага Паўла Г., якога падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў. Паводле пракуратуры, сярод патэнцыйных цэляў былі школа і мячэць. Юнака затрымалі 18 верасня і выставілі яму тры абвінавачанні.

Следства сцвярджае, што падлетак рыхтаваўся да забойства групы людзей: дамаўляўся з іншым чалавекам, планаваў набыць зброю і вайсковы рыштунак, вывучаў дзейнасць тэрарыстычных груп. У перапісцы таксама абмяркоўваліся атрыманне боепрыпасаў і выкарыстанне гранат і «кактэйляў Молатава».

Падчас ператрусу ў юнака следчыя знайшлі нажы, штык ад аўтамата тыпу АКМ, а таксама матэрыялы з нацысцкай і фашысцкай сімволікай. Пракуратура Польшчы лічыць, што існавала рэальная рызыка ажыццяўлення нападаў.

17-гадовы падазраваны не прызнаў віну і адмовіўся даваць паказанні. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. За падрыхтоўку да забойства групы людзей яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Справы яшчэ двух фігурантаў перадалі ў суды па справах непаўналетніх.

pap/эж