Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пажар на базе «Starlink» у Мазовіі

24.09.2026 08:54
Усё сведчыць аб тым, што пажар з'яўляецца часткай гібрыднай вайны, заявіў віцэ-прэмʼер і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі.
Кшыштаф ГаўкоўскіPAP/Art Service

Элементы інфраструктуры гарэлі ўначы, але пажар быў хутка патушаны. Інцыдэнт адбыўся ў Волі Крабоўскай у Мазовіі. Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў TVP Info, што немагчыма са 100% упэўненасцю сказаць, ці гэта справа рук Расіі, але стратэгія Масквы абапіраецца на падобныя дзеянні:

— Многае сведчыць, што мы маем дачыненне з чарговай фазай гібрыднай вайны. Са спробай перашкодзіць працы важнай станцыі, якая з’яўляецца важным інтэрнэт-хабам, які запэўнівае бяспеку інтэрнэту таксама ва Украіне.

Расследаванне прычын пажару ўзялі на сябе службы, у тым ліку Агенцтва ўнутранай бяспекі.

ав