Расійскія авіяўдары па тэрыторыі Украіны працягваюцца. Жыхары Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў атрымалі сёння раніцай два папярэджанні аб пагрозе. З-за пагрозы рух на двух памежных пераходах быў прыпынены.
Жыхары абодвух ваяводстваў атрымалі смс-паведамленні аб небяспецы каля пятай і сёмай раніцы. Памежная служба спыніла працу двух КПП ў Люблінскім ваяводстве.
— Кантроль быў спынены ў Дарахуску і Засіне. Не было неабходнасці ў эвакуацыі гэтых КПП, — расказвае маёр Дарыюш Сяніцкі з Памежнай службы.
Трэці раз прыпыненне працы на КПП адбылося каля поўдня.
Такая сітуацыя ў гэтых двух ваяводствах апошнімі днямі паўтараецца рэгулярна.
Згодна з працэдурамі, войска прэвентыўна падняло знішчальнікі, а наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.
Прынамсі два чалавекі загінулі і шэсць атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Кіеве. Расійскія войскі атакавалі сталіцу Украіны ўначы (з серады на чацвер, 23-24 верасня) з выкарыстаннем балістычных ракет.
На Харкаўшчыне загінулі шэсць чалавек, найменш восем былі паранены.
ав