Румен Радзеў – першы балгарскі прэмʼер-міністр, які за пятнаццаць гадоў прыбыў у Варшаву.
Падчас сумеснай канферэнцыі палітыкаў прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што будучыня Еўропы належыць да такіх крiан краін, як Польшча і Балгарыя.
— Мы ўжо не на пазіцыях тых, хто толькі што далучыўся да Еўрасаюзу і павінен нешта прасіць, ці нечаму чамусьці вучыцца. Я паўтару тое, што з поўным перакананнем кажу апошнім часам: еўрапейскае сэрца сёння б’е ў нашым рэгіёне. Я перакананы, што будучыня Еўропы належыць такім краінам, як Польшча і Балгарыя.
Дональд Туск заявіў, што Польшча зацікаўлена ва ўмацаванні супрацоўніцтва з Балгарыяй у многіх галінах.
— Гэта супраца ў абароннай галіне, вядома, што сёння гэта прыярытэт. Навука, інавацыі, тэхналогіі – мы тут заўважаем прастору для супольных інтарэсаў. Мы бы вельмі хацелі ў гэтых галінах інтэнсіфікаваць нашу супрацу з Балгарыяй.
Прэмʼер-міністр абвясціў, што Польшча пойдзе па слядах Балгарыі і неўзабаве ўсталюе дзень польска-балгарскага супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята Сеймам.
ав