Урад Польшчы выдае спецыяльную інструкцыю для насельніцтва на выпадак пагрозы паветранай атакі. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі публікуе яе пасля нядаўніх паветраных трывог на Падкарпацці і Любліншчыне.
— Гэта новая інструкцыя, якую мы дадзім жыхарам. Гэта дэталізаваны раздзел пра падрыхтоўку да сітуацыі паветранай атакі і пра тое, дзе можна знайсці бяспечнае месца, калі такая атака сапраўды нам пагражае, — заявіла намесніца міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Магдалена Рагуска.
Брашура патлумачыць, як падрыхтавацца да магчымай атакі і дзе хавацца ў выпадку небяспекі. Азнаёміцца з ёй можна будзе на ўрадавых сайтах, а папяровую версію будуць распаўсюджваць органы мясцовага самакіравання.
Асобныя рэкамендацыі падрыхтавалі і для школ. Паводле Рагускай, іх распрацавалі эксперты Дзяржаўнай пажарнай варты і спецыялісты ў сферы адукацыі. Нагодай сталі, у прыватнасці, нядаўнія эвакуацыі ў школах падчас паветраных трывог.
iar/pap/ez