Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы расследуюць падпал станцыі Starlink. Правяраюць расійскі след

26.09.2026 09:26
 Следчыя правяраюць справу на прадмет дзейнасці на карысць замежнай разведкі, дыверсіі і злачынства тэрарыстычнага характару. 
        Starlink  -
Польская пракуратура пачала расследаванне пажару на наземнай станцыі Starlink у Воля-Кробоўскай на МазоўшыPAP/Albert Zawada

Польская пракуратура пачала расследаванне пажару на наземнай станцыі Starlink у вёсцы Воля-Крабоўская на Мазоўшы. Следства лічыць, што пажар быў вынікам падпалу, і правярае версію аб магчымай дыверсіі на замову расійскіх спецслужбаў.

Пажар адбыўся 23 верасня. Следчыя правяраюць справу на прадмет дзейнасці на карысць замежнай разведкі, дыверсіі і злачынства тэрарыстычнага характару. Паводле пракуратуры, мэтай магло быць парушэнне працы Starlink і інтэрнэт-сувязі ў Польшчы ды іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Расследаванне даручылі Агенцтву ўнутранай бяспекі і Цэнтральнаму следчаму бюро паліцыі Польшчы. Пакуль нікому абвінавачанняў не прад’яўлена.

Starlink мае важнае значэнне для Украіны. Міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі раней заявіў, што станцыя, якой кіруе кампанія Exatel, адказвала за бяспеку інтэрнэт-сувязі ва Украіне. Паводле яго, пажар мог быць спробай абмежаваць доступ да інтэрнэту, у тым ліку для ўкраінскіх дзяржаўных структур і арміі.

iar/эж