Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча гатовая плаціць $15 тысяч у год за кожнага амерыканскага вайскоўца

27.09.2026 08:51
Амерыканская дэлегацыя ўжо вывучала магчымыя пляцоўкі, сярод якіх разглядаюцца Познань і Повідз.
Ілюстрацыя shutterstock.com/Bumble Dee

Польшча прапануе выплачваць па $15 тысяч у год за кожнага амерыканскага вайскоўца, які будзе пастаянна дыслакаваны на яе тэрыторыі, а таксама ўзяць на сябе выдаткі на інфраструктуру. Пра гэта заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Залеўскі.

«Мы прапануем амерыканскім войскам вельмі асаблівыя ўмовы. Мы пакрыем выдаткі на інфраструктуру. Таксама будзем пакрываць выдаткі на кожнага амерыканскага вайскоўца, дыслакаванага ў Польшчы, у памеры $15 тысяч у год», — сказаў Залеўскі. Паводле яго, плаціць за гэта будуць польскія падаткаплацельшчыкі.

Перамовы Варшавы і Вашынгтона цяпер датычацца спосабу рэалізацыі плана, складу і магчымасцяў амерыканскіх падраздзяленняў, а таксама месца будучай пастаяннай базы.

Ідэю стварэння пастаяннай базы Польшча афіцыйна прапанавала ЗША ў чэрвені. 17 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра значны прагрэс у гэтым пытанні і паведаміў, што месца размяшчэння базы можа быць названа неўзабаве. 

Амерыканская дэлегацыя ўжо вывучала магчымыя пляцоўкі, сярод якіх разглядаюцца Познань і Повідз.

iar/эж

Польшча атрымала чарговыя 35 танкаў Abrams. Усяго ў Войску Польскім іх будзе 366 

22.09.2026 09:33
Польшча стала першай еўрапейскай краінай, якая набыла Abrams, і першай дзяржавай НАТА па-за ЗША, якая прыняла іх на ўзбраенне.