Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былы прэзідэнт Польшчы Кваснеўскі атрымае прэстыжную чэшскую прэмію за высокую палітычную культуру 

29.09.2026 12:50
Былы прэзідэнт і цяпер застаецца адным з найбольш папулярных польскіх палітыкаў: у апытанні United Surveys летам 2026 года 44,7% рэспандэнтаў назвалі яго найлепшым прэзідэнтам Польшчы пасля 1989 года — гэта найвышэйшы вынік.
Былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі Stanisław Leszczyński/Polskie Radio

Былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі 29 верасня атрымае ў чэшскім Оламаўцы Прэмію імя Іржы Пелікана. Яе прысуджае часопіс Listy за заслугі ў развіцці палітычнай культуры і грамадскага дыялогу.

— Аляксандр Кваснеўскі ўспрымаецца як палітык кансенсусу, а не канфлікту. Гэта таксама істотная розніца паміж часамі, калі ён быў прэзідэнтам, і сённяшняй палітыкай. Мы прысуджаем яму прэмію таксама за тое, якім чынам ён увёў левыя сілы ў новую сістэму, што ўзнікла ў Польшчы пасля Круглага стала і выбараў у чэрвені 1989 года, — патлумачыў галоўны рэдактар выдання Listy Патрык Айхлер.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ва Універсітэце Палацкага і будзе суправаджацца дыскусіяй пра змены ў Цэнтральнай Еўропе. Прэмію Пелікана ўручаюць з 2004 года, а яе першым лаўрэатам быў былы прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.

Аляксандр Кваснеўскі ўзначальваў Польшчу два тэрміны — з 1995 да 2005 года. Пры ім краіна ўступіла ў НАТА і Еўрасаюз. Былы прэзідэнт і цяпер застаецца адным з найбольш папулярных польскіх палітыкаў: у апытанні United Surveys летам 2026 года 44,7% рэспандэнтаў назвалі яго найлепшым прэзідэнтам Польшчы пасля 1989 года — гэта найвышэйшы вынік.

iar/эж