Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пашырае сістэму апавяшчэння аб трывозе

03.10.2026 18:00
Па ўсёй краіне ўжо ўсталявана больш за 10 тысяч сірэн.
Марцін Кярвінскі PAP/Adam Warżawa

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі падчас візіту ў Гданьск паінфармаваў, што ў канчатковым выніку колькасць сірэн павялічыцца ў тры разы і будзе аб'яднана ў адзіную сістэму:

— Сёння па ўсёй краіне сірэн ёсць каля 10 тысяч. Узровень, якога мы хутка хочам дасягнуць, — гэта 22 тысячы, аб'яднаныя ў адну сістэму. У канчатковай форме мы хочам, каб сістэма складалася з 30 тысяч сірэн па ўсёй краіне.

Сёння (3 кастрычніка) у Мазавецкім і Паморскім ваяводствах праводзіліся спецыяльныя трэніроўкі па рэагаванні, каб адпрацаваць правільнае рэагаванне на паветраныя пагрозы.

ав