Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады прызначаць больш за 26 мільярдаў еўра на грамадзянскую абарону

06.10.2026 18:00
Траціну гэтых сродкаў атрымаюць мясцовым органам улады, патлумачыў кіраўнік польскага ўраду.
Прэм'ер Дональд Туск PAP/Paweł Supernak

Польскі ўрад выдзеліць больш за 102 мільярды злотых (больш за 26 мільярдаў еўра) на праграму грамадзянскай абароны. Савет міністраў прыме праект пастановы аб інвестыцыях на 2027-2031 гады.

Прэм'ер Дональд Туск (Donald Tusk) абвясціў, што грошы будуць выдзелены ў першую чаргу на інвестыцыі, прычым траціну сродкаў атрымаюць мясцовыя органы ўлады.

— Прыярытэты, калі гаворка ідзе пра грамадзянскую абарону, фінансаваную з гэтай праграмы, гэта: ахоўныя збудаванні, у тым ліку бамбасховішчы, выратавальнае абсталяванне і база, забеспячэнне бесперапыннасці паставак вады і энергіі, месца і працэдуры збору запасаў на выпадак крызісных сітуацый, не толькі ваеннага канфлікту, але і стыхійных бедстваў, — пералічыў Дональд Туск.

У рамках праграмы грамадзянскай абароны таксама будуць пашыраны сістэмы папярэджання і сувязі з грамадствам.

Праграма грамадзянскай абароны прадугледжвае будаўніцтва новых і адаптацыю існуючых сховішчаў, а таксама будаўніцтва ўстойлівай медыцынскай інфраструктуры.

У будучым годзе ўрад мае намер выдзеліць на гэтыя мэты не менш за 23,5 мільярда злотых (больш за 6 мільярдаў еўра).

IAR/аз