Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзясяткі мільёнаў злотых маглі зарабіць зламыснікі, якія займаліся фіктыўнай легалізацыяй іншаземцаў

07.10.2026 08:45
Замежнікаў запісвалі па фіктыўных спісах на вучобу і забяспечвалі фіктыўнай працай.
    (Karta pobytu)
Узор польскага дакументу ПМЖ (Karta pobytu) крыніца: gov.pl

Паводле звестак выдання «Rzeczpospolita», група, дзякуючы якой іншаземцы прыязджалі ў Польшчу і маглі тут жыць пад выглядам вучобы, атрымала даход ад гэтай дзейнасці ў памеры да 22,5 мільёна злотых. Група, ліквідаваная польскімі службамі, займалася легалізацыяй знаходжання замежнікаў з 2017 года. Следчыя затрымалі 11 чалавек, шэсць з якіх былі змешчаныя ў следчы ізалятар.

Газета дадае, што замежнікаў запісвалі па фіктыўных спісах на вучобу і забяспечвалі фіктыўнай працай. Арганізатарам гэтай схемы быў Міхаіл П., былы дырэктар філіяла Collegium Humanum ва Узбекістане. Сярод тых, хто атрымаў дакументы на падставе фіктыўнай занятасці, быў супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі Расіі. Легалізацыя знаходжання ў Польшчы, паводле звестак выдання, каштавала 9500 еўра.

У справе фігуруюць і іншыя ўстановы, якія ўваходзяць у Федэрацыю ўніверсітэтаў Варшаўскай агламерацыі.

нг