Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Караль Наўроцкі на Філіпінах: Наша партнёрства — гэта ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі і кантынентамі

07.10.2026 12:41
Эканамічныя пытанні дамінуюць у праграме другога дня візіту прэзідэнта Польшчы ў Манілу.
    ()     -.
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі (злева) і прэзідэнт Філіпін Фердынанд Маркас-малодшы.PAP/Mikołaj Bujak/KPRP

Першы візіт прэзідэнта Польшчы на Філіпіны сведчыць пра наладжванне партнёрства паміж дзвюма краінамі. Пра гэта Караль Наўроцкі заявіў падчас лекцыі для студэнтаў Універсітэта Санта-Томас у Маніле. Польскі палітык распавёў пра гістарычныя паралелі паміж Польшчай і Філіпінамі, а таксама пра неабходнасць умацавання супрацоўніцтва.

– Больш гучны голас краін, якія ідуць па шляху развіцця, можа паспрыяць таму, каб міжнародная сістэма лепш адлюстроўвала рэаліі сучаснага свету. Супрацоўніцтва паміж Польшчай і Філіпінамі можа ўнесці ўклад у пабудову больш інклюзіўнага і ўстойлівага міжнароднага парадку. Я разглядаю пашырэнне нашага партнёрства з Філіпінамі не толькі як магчымасць для абедзвюх краін, але і як уклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі кантынентамі.

Эканамічныя пытанні дамінуюць у праграме другога дня візіту прэзідэнта Польшчы ў Манілу. Караль Наўроцкі ўдзельнічае ў адкрыцці пятага польска-філіпінскага саміту ІТ-індустрыі. Гэтае мерапрыемства стане магчымасцю аказаць палітычную падтрымку польскім кампаніям, якія працуюць на азіяцкім рынку.

IAR/нг