Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У расійскіх дронах, якія летась заляцелі ў Польшчу, знайшлі польскія SIM-карты. Але пракуртатура спыняе справу

08.10.2026 14:21
У частцы дронаў выявілі SIM-карты польскіх мабільных аператараў, аднак іх паходжанне застаецца невядомым.
 ()
Беспілотнік (ілюстрацыя)Anelo/Shutterstock

Польская пракуратура спыніла расследаванне масавага ўварвання расійскіх беспілотнікаў у паветраную прастору краіны. У частцы дронаў выявілі SIM-карты польскіх мабільных аператараў, аднак іх паходжанне застаецца невядомым.

У ноч з 9 на 10 верасня 2025 года ў Польшчу заляцелі больш за 30 расійскіх беспілотнікаў тыпу «Гербера». Іх абломкі знайшлі ў 27 населеных пунктах.

Следчыя не змаглі ўстанавіць, хто асабіста загадаў правесці атаку і кіраваў ёю. Таму справу спынілі. Большасць матэрыялаў засакрэчаная.

Асобна праваахоўнікі вывучалі, як польская армія адрэагавала на ўварванне. Пракуратура прызнала дзеянні вайскоўцаў законнымі: яны выканалі неабходныя працэдуры і мелі дазвол на прымяненне зброі.

Невядома таксама, як польскія SIM-карты трапілі ў расійскія дроны — ці былі яны скрадзеныя, ці набытыя незаконна. Гэтыя матэрыялы следства таксама засакрэчаныя.

iar/pap/ez