Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вайсковыя самалёты на трасе Алжыр-Расія рэгулярна лётаюць у паветранай прасторы НАТА, у тым ліку над Польшчай 

08.10.2026 17:08
Польскі эксперт па пытаннях абароны Аляксандр Олех лічыць, што гэтыя палёты могуць быць часткай вайсковай лагістыкі РФ. 
Lockheed C-130 Hercules
Lockheed C-130 Herculeswikipedia.org/ U.S. Air Force photo by Tech. Sgt. Howard Blair/Public Domain

Алжырскія вайсковыя самалёты рэгулярна выкарыстоўваюць паветраную прастору краін НАТА для палётаў у Расію.

У аўторак, 6 кастрычніка, польскі вайсковы радар зафіксаваў Lockheed C-130H-30 Hercules, які вылецеў з базы ВПС Алжыра Буфарык, праляцеў над Італіяй, Харватыяй, Венгрыяй і Славакіяй, а затым праз Польшчу і Беларусь накіраваўся ў Маскву. Самалёт прызямліўся ва Унукава. У апошнія дні колькасць такіх рэйсаў паміж Алжырам і Расіяй прыкметна вырасла.

Польскі эксперт па пытаннях абароны Аляксандр Олех лічыць, што гэтыя палёты могуць быць часткай вайсковай лагістыкі РФ. 

— Гэта наўпрост калідор для вайсковай лагістыкі паміж Расіяй і Паўночнай Афрыкай. Цяпер найбольш верагодным з'яўляецца транспартаванне расійскага ўзбраення, запчастак і абсталявання ў Алжыр, а таксама далей да расійскіх груповак у Афрыцы, але рух адбываецца ў абодвух кірунках. Расія таксама можа такім чынам перавозіць абсталяванне для вайны супраць Украіны, — заявіў эксперт, удакладніўшы, што Польшчы варта перагледзець дазволы на такія палёты.

pap/эж