Паліцыя затрымала па ўсёй краіне 76 чалавек за пагрозы ў адрас вучняў і настаўнікаў, ілжывыя паведамленні пра небяспеку або захоўванне небяспечных прылад у школах. Усяго супрацоўнікі паліцыі правялі 50 тысяч праверак у польскіх школах. Паліцэйскія праверкі будуць працягвацца, пакуль сітуацыя не стабілізуецца пасля нападаў з нажамі ў школах Мазавецкага ваяводства.
Любое паведамленне пра ілжывую трывогу або ўчыненне злачынства мае юрыдычныя наступствы, заявіла Івона Кіёўска з Галоўнай камендатуры паліцыі.
— Кожнае паведамленне пра пагрозы ці патэнцыйную небяспеку ўспрымаецца паліцыяй надзвычай сур’ёзна. У такіх выпадках паліцыянты дзейнічаюць імгненна. Будуць прадпрымацца ўсе неабходныя дзеянні, каб высветліць акалічнасці і забяспечыць бяспеку.
У Свідніцы супрацоўнікі паліцыі Ніжняй Сілезіі затрымалі 16-гадовага падлетка, які пісаў пра запланаванае забойства некалькіх чалавек у закрытай анлайн-групе. Падлетак прызнаўся, што меў намер напалохаць сваіх аднагодкаў у групе, і яму гэта ўдалося зрабіць. Падлетак затрыманы.
ав