Пасля інцыдэнтаў у школах Сейм (ніжняя палата парламента) тэрмінова прыняў закон, які цяпер будзе перададзены ў Сенат, а затым на стол прэзідэнта.
Еўрадэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Міхал Шчэрба запэўнівае, што гэта добра падрыхтаваныя заканадўчыя змены:
— Трэба даць дзяржаўным службам інструменты для выдалення ў рэальным часе кантэнту, які заклікае да гвалту, самабойстваў, самапашкоджанняў, а таксама змяшчае дзіцячую парнаграфію. Нельга чакаць, паколькі такія з’явы становяцца ўсё больш частымі.
Дэпутат «Канфедэрацыі» Вітольд Тумановіч адзначае, што новыя рашэнні адкрываюць дзверы для злоўжывання правіламі:
— Без прысуду можна будзе блакаваць кантэнт. Гэта, на жаль, можа прыводзіць да сітуацый прэвентыўнай цэнзуры зместу, які насамрэч нелегальным не з'яўляецца.
Гэта другая спроба прыняць гэтыя правілы. Прэзідэнт Караль Наўроцкі раней наклаў вета на законапраект у студзені, спасылаючыся, сярод іншага, на патэнцыйную цэнзуру.
ав