Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыі стала вядома пра падрыхтоўку замаху на прэм’ер-міністра і міністра абароны Польшчы

11.10.2026 11:59
Склікана адмысловая нарада.
-   .
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.Foto: PAP/Radek Pietruszka

У Агенцтве ўнутранай бяспекі (ABW) адбудзецца нарада наконт магчымага замаху на прэм'ер-міністра і міністра нацыянальнай абароны, паведаміў Яцэк Дабжыньскі, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў.

— У адказ на атрыманую паліцыяй інфармацыю пра магчымы замах на прэм'ер-міністра Дональда Туска і віцэ-прэм'ера-міністра нацыянальнай абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк і міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі распарадзіліся прыняць адпаведныя меры, — напісаў Яцэк Дабжыньскі ў сацыяльнай сетцы X.

У нарадзе прымаюць удзел прадстаўнікі паліцыі і Службы дзяржаўнай аховы (SOP).

IAR/нг