Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мужчына, які пагражаў прэм'еру і віцэ-прэм’еру Польшчы, прытрымліваецца радыкальных поглядаў — польскае МУС

12.10.2026 10:30
Тое, ці ў затрыманага мужчыны былі нейкія хаўруснікі, стане прадметам далейшага расследавання.
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Веслаў Шчэпаньскі Polskie Radio/Piotr Podlewski

Мужчыне, затрыманаму ў сувязі з пагрозамі ў адрас прэмʼера Дональда Туска і віцэ-прэмʼера Уладзіслава Касіняка-Камыша, больш за 60 гадоў і ён жыве ў Ніжняй Сілезіі. Пра гэта ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Веслаў Шчaпаньскі (Wiesław Szczepański) падкрэсліў, што справа цяпер расследуецца, і таму службы не раскрываюць усіх падрабязнасцей.

— Мы атрымалі гэтую інфармацыю і яна была настолькі верагодная, што было вырашана знайсці гэтага чалавека. Праз больш як 10 гадзін з моманту паступлення паведамлення ён быў затрыманы і змешчаны пад варту. Гэта 60-гадовы жыхар Ніжняй Сілезіі, які прытрымліваецца ўльтранацыяналістычных поглядаў, — заявіў віцэ-міністр.

Як паведаміў палітык, пакуль што затрыманы толькі адзін чалавек. Тое, ці ў яго былі нейкія хаўруснікі, стане прадметам далейшага расследавання.

Мужчыну затрымалі ў нядзелю (11 кастрычніка) пасля таго, як Служба аховы дзяржавы атрымала электронны ліст з пагрозамі ў адрас прэмʼера і віцэ-прэмʼера Польшчы.

IAR/аз

Паліцыі стала вядома пра падрыхтоўку замаху на прэм’ер-міністра і міністра абароны Польшчы

11.10.2026 11:59
Склікана адмысловая нарада.