Шэсць чалавек, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе цыгарэт з Беларусі ў Польшчу з выкарыстаннем метэаралагічных шароў, былі затрыманыя супрацоўнікамі Падляскага падраздзялення Памежнай службы.
Супрацоўнікі памежнага пункта ў Кузніцы затрымалі грамадзяніна Беларусі ў гміне Кнышын (Knyszyn). Ён перавозіў 11 000 пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак, якія былі дастаўлены на тэрыторыю Польшчы кантрабандай з выкарыстаннем метэазондаў. Кошт выяўленай незаконнай кантрабанды складае прыблізна 227 000 злотых (амаль 51 тысячу еўра).
У сваю чаргу, чацвёра грамадзян Латвіі і адзін грамадзянін Беларусі былі затрыманыя ў гміне Завады (Zawady).
Мужчыны перавозілі ў багажніку свайго аўтамабіля больш за 14 000 пачкаў цыгарэт, якія былі дастаўлены на тэрыторыю Польшчы кантрабандай з выкарыстаннем метэазондаў.
Агульны кошт выяўленага незаконнага тавару складае прыблізна 290 000 злотых (больш за 66 тысяч еўра).
Усіх затрыманых суд змясціў пад варту на тры месяцы. Ім былі прад'яўлены абвінавачванні ў адпаведнасці з Падатковым крымінальным кодэксам і Законам аб спецыяльных мерах па супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароне нацыянальнай бяспекі.
Абвінавачванні супраць іх прадугледжваюць мінімальнае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.
З пачатку года супрацоўнікі Падляскага падраздзялення Памежнай службы выявілі цыгарэты, якія з выкарыстаннем метэаралагічных шароў, былі дастаўлены з Беларусі ў Польшчу, агульным коштам больш за 7,8 мільёна злотых (1,7 мільёна еўра).
Усяго было затрымана 46 асоб, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе цыгарэт з выкарыстаннем метэазондаў.
аз