Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памежнікі выслалі з Польшчы дзевяць грамадзян Беларусі

12.10.2026 14:10
Паводле польскага боку, замежнікі кіравалі нелегальнай тытунёвай фабрыкай.
Супрацоўнікі памежнай службы з затрыманым чалавекамstrazgraniczna.pl

На мінулым тыдні супрацоўнікі памежнай службы выслалі з Польшчы дзевяць грамадзян Беларусі, якія належалі да арганізаванай злачыннай групы, чытаем на старонцы Памежнай службы Польшчы.

Паводле польскага боку, замежнікі кіравалі нелегальнай тытунёвай фабрыкай. У прыватнасці яны кіравалі лініямі па вытворчасці цыгарэт, а затым прадавалі іх без польскіх акцызных марак.

Расследаванне ў дачыненні да гэтых асоб праводзілася пад наглядам Рэгіянальнай пракуратуры ў Гданьску, якая абвінаваціла замежнікаў ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.

Высланыя з Польшчы беларусы ўтрымліваліся ў розных турэмных установах, за якія адказвае Марское падраздзяленне Памежнай службы. У канчатковым выніку ўсім былі выдадзены рашэнні пакінуць тэрыторыю краіны і сямігадовая забарона на паўторны ўезд на тэрыторыю Польшча і іншых краін Шэнгенскай зоны.

аз

За кантрабанду цыгарэт у Польшчы былі затрыманыя два беларусы

09.10.2026 18:02
Абвінавачванні супраць іх прадугледжваюць мінімальнае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.