Еўропа працягне падтрымліваць Украіну, падкрэсліў віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Падчас Варшаўскага форуму бяспекі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства распавёў пра замарожаныя расійскія актывы, якія ў будучыні павінны быць выкарыстаны для падтрымкі Украіны.
– Еўропа плаціць за гэтую вайну. Еўропа паслядоўна падтрымлівала Украіну і будзе працягваць гэта рабіць незалежна ад дзеянняў іншых бакоў. А калі казаць пра замарожаныя актывы (...), то гэта складанае пытанне, над якім мы працуем. Аднак хадзілі чуткі, што некаторыя хочуць вярнуць гэтыя актывы Расіі. Думаю, гэта не толькі маё меркаванне, але «толькі па нашых трупах».
Другі дзень Варшаўскага форуму бяспекі працягваецца ў аўторак, 13 кастрычніка. Асноўнымі тэмамі міжнароднай канферэнцыі зʼяўляюцца ўзрастаючая пагроза з боку Расіі і вайна ва Украіне.
вс