Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'еры Польшчы і Літвы падтрымліваюць захаванне санкцый супраць Расіі і ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА

13.10.2026 18:44
Дональд Туск падзякаваў літоўскаму ўраду за яго паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да агрэсіі Расіі супраць Украіны. 
-    ()   -   .
Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск (справа) сустрэўся з прэмʼер-міністрам Літвы Міндаўгасам Сінкявічусам.PAP/Leszek Szymański

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэўся з прэмʼер-міністрам Літвы Міндаўгасам Сінкявічусам у аўторак у сваёй канцылярыі. Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі Туск падкрэсліў, што па найважнейшых геапалітычных пытаннях, у тым ліку пытаннях адзінства Еўрапейскага Саюза і НАТА або расійскай агрэсіі, паміж Польшчай і Літвой «няма нават найменшага месца для якіх-небудзь непаразуменняў або рознагалоссяў». Пра гэта паведамляе Польскае агенцтва друку. 

Гэта, зазначыў ён, важна для пабудовы бяспечнага ўсходняга флангу НАТА.

– Літва, як і Латвія, Эстонія, Фінляндыя і Польшча, нясе адказнасць за бяспеку нашай усходняй мяжы, – заявіў прэмʼер-міністр.

Туск таксама падзякаваў літоўскаму ўраду за яго паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да агрэсіі Расіі супраць Украіны. Ён падкрэсліў, што абедзве краіны працягнуць дапамагаць Украіне абараняцца ад Расіі.

Польскі прэмʼер-міністр таксама пракаментаваў арышт турэцкіх грамадзян, якія падазраюцца ў падпале станцыі спадарожнікавай сувязі Starlink у Мазавецкім ваяводстве. Ён дадаў, што ўсё сведчыць пра тое, што яны дзейнічалі па даручэнні расійскай разведкі.

Дональд Туск таксама адзначыў добрае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой у энергетычным сектары.
Міндаўгас Сінкявічус падкрэсліў, што падчас гутаркі з Тускам яны большую частку часу прысвяцілі пытанням бяспекі.

– Усе бачаць, што Расія працягвае ўяўляць сурʼёзную пагрозу бяспецы Еўропы. Гібрыдныя пагрозы ў еўрапейскіх краінах становяцца ўсё больш агрэсіўнымі. Мы бачым гэта ў Літве, Польшчы, Германіі і іншых еўрапейскіх краінах, – сказаў літоўскі прэмʼер-міністр.

– Наша пазіцыя адзіная і зразумелая: абарона ўсходняга флангу НАТА павінна і далей умацоўвацца, – зазначыў Сінкявічус.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць працягу падтрымкі Украіны і аказання ціску на Расію да заканчэння вайны.

– Мы павінны захаваць санкцыі супраць Расіі і забяспечыць міжнародную ізаляцыю агрэсара, – дадаў ён.

вс