У Польшчы працуе каля 8 тыс. АЗС. Іх лічба, нягледзячы на ваганні цэн паліва ў апошнім часе, застаецца на такім самым узроўні, хоць мяняецца структура прыбытку. Уплыў на працу АЗС аказвае, у прыватнасці, будаўніцтва хуткасных дарог і аўтастрадаў. Многія паліўныя станцыі больш зарабляюць не ад продажу паліва, а ад рэалізацыі іншых паслуг, гаворыць старшыня Польскай арганізацыі гандлю і нафтапрамысловасці Лешэк Вівала.
— Актуальна АЗС больш зарабляюць не на продажы паліва, але на іншых паслугах, напрыклад, на гастраноміі. Ёсць станцыі, дзе можна аддаць вопратку ў хімчыстку, платны душ для кіроўцаў — гэта ўжо нармальна, дзе можна атрымаць альбо адправіць пасылку.
У Польшчы паліўны рынак падзелены ў асноўным паміж вялікімі сеткамі АЗС: Orlen, BP, Moya, MOL, Shell, Circle K i Avia.
вс