У горадзе Старахавіцэ мужчына, які пагражаў смерцю 12-гадоваму грамадзяніну Украіны, быў змешчаны пад варту. Мужчына пагражаў, што заб'е хлопца сякерай або нажом. Інцыдэнт меў непасредную сувязь з нацыянальнасцю хлопца.
Супрацоўнікі паліцыі хутка затрымалі зламысніка.
Інцыдэнт адбыўся ў пачатку кастрычніка. Пасля прад'яўлення абвінавачання падазраваны прызнаў віну і даў тлумачэнні, паведаміў пракурор Даніэль Пракаповіч.
— Мужчыну прад'яўлена абвіначанне за абразу і пагрозы ў адрас хлопца. Мужчына, праўда, прызнаўся ва ўчынку і адначасова даў паказанні, якія патрабуюць праверкі.
Здзяйсненне крымінальных пагроз і публічная абраза каго-небудзь з-за яго нацыянальнасці караецца ў Польшчы пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў.
яс