16 кастрычніка — апошні дзень Еўрапейскага форуму новых ідэй у Сопаце. Акрамя глабальных пытанняў — такіх як бяспека ў шырокім сэнсе і будучыня міжнародных адносін, — парадак дня ўключае і лакальныя тэмы, якія тычацца Памераніі, але пры гэтым уплываюць на ўсю краіну. Адзін з прыкладаў — развіццё порта Гдыня.
Генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Гажэньскі (Piotr Gorzeński) адзначыў, што ўжо завершаны некалькі буйных інвестыцыйных праектаў. Аб'ём інвестыцый складае некалькі мільярдаў злотых.
— Праект павінен палепшыць даступнасць порта для самых буйных суднаў. У нашы планы ўваходзіць таксама будаўніцтва вонкавага порта. На дадзены момант мы ацэньваем дзелавыя прапановы ад нашых патэнцыйных партнёраў. Гэта інвестыцыя, якая будзе каштаваць ад трох да пяці мільярдаў злотых. У горадзе няма магчымасці пашырэння порта, можна гэта зрабіць толькі паза межамі горада, уваходзячы ў мора, будуючы востраў з неабходнай інфраструктурай, якая дазволіць абслугоўваць вялікія судны.
Еўрапейскі форум новых ідэй праводзіцца з 2011 года Канфедэрацыяй «Левіятан» (Lewiatan) у супрацоўніцтве з арганізацыяй BusinessEurope і адміністрацыяй горада Сопат.
IAR/нг