Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы праходзяць маштабныя вучэнні па грамадзянскай абароне: задзейнічаны 1,5 тыс. школ — 700 каля мяжы з Украінай

17.10.2026 13:37
Пажарныя, паліцэйскія і скаўты вучаць жыхароў распазнаваць сігналы трывогі, знаходзіць бяспечнае месца, рыхтавацца да эвакуацыі і дзейнічаць пры адсутнасці сувязі.
,
Ілюстрацыя, створаная ШІ .

У Польшчы 17 кастрычніка праходзяць агульнанацыянальныя вучэнні па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях. Для сем'яў адкрытыя больш за 1500 навучальных пляцовак, пераважна ў школах. Найбольшая колькасць — звыш 700 — працуе ў Падкарпацкім ваяводстве, якое мяжуе з Украінай.

З 10 да 14 гадзін пажарныя, паліцэйскія і скаўты вучаць жыхароў распазнаваць сігналы трывогі, знаходзіць бяспечнае месца, рыхтавацца да эвакуацыі і дзейнічаць пры адсутнасці сувязі.

Прадстаўніца Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Тэрэса Цішберак тлумачыць:

— Мы пачынаем навучанне, пачынаем дзейнічаць з сябе, з клопату пра сябе і сваю сям'ю, бо калі ўзнікне стрэсавая сітуацыя, мы спадзяёмся, што гэты стрэс будзе мабілізаваць, а не паралізаваць.

Вучэнні арганізаваныя ў межах дзяржаўнай праграмы грамадзянскай абароны. Раней у яе мерапрыемствах узялі ўдзел амаль 800 тысяч чалавек.

iar/эж