Польшча падняла ў паветра знішчальнікі ў сувязі з нападам Расіі на тэрыторыю Украіны. Урадавы цэнтр бяспекі выпусціў папярэджанне па гэтым пытанні.
«УВАГА! Расійская авіяатака ва Украіне. Сітуацыя кантралюецца. Польскія ваенна-паветраныя сілы дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Чакайце далейшых аб'яваў». СМС-паведамленне з такім зместам атрымалі жыхары Падкарпацкага і Люблінньскага ваяводстваў.
У сваю чаргу, Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл абвясціла, што «гэтыя дзеянні маюць прафілактычны характар і накіраваны на забеспячэнне бяспекі і абарону польскай паветранай прасторы».
З-за неабходнасці забеспячэння свабоды аперацый ваеннай авіяцыі аэрапорты ў Любліне і Жэшаве прыпынілі паветраныя аперацыі.
IAR/аз