Сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі кніг, сумесныя чытанні і сотні выдаўцоў — у Кракаве праходзіць апошняя падрыхтоўка да 29-га Міжнароднага кніжнага кірмашу.
Штогод адна з найбуйнейшых сустрэч прадстаўнікоў выдавецкай галіны ў Польшчы прыцягвае каля 60 000 наведвальнікаў, кажа прадстаўніца арганізатараў Малгажата Доўнар (Małgorzata Downar).
— Сёлета свой удзел пацвердзілі больш за 500 экспанентаў і больш за тысячу аўтараў. Праграма мерапрыемства прадугледжвае больш за 1 200 сустрэч з аўтарамі, дэбатаў, майстэрняў і іншых, — заявіла Малгажата Доўнар.
Міжнародны кніжны кірмаш у Кракаве пачнецца ў чацвер (22 кастрычніка) і працягнецца да бліжэйшай нядзелі.
IAR/аз