Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла ў верасні

20.10.2026 13:37
Міністр фінансаў і эканомікі Польшчы Анджэй Даманскі зазначыў, што гэта лепшы вынік, чым чакалася.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Dmitriy z Pixabay/CC0

Прамысловая вытворчасць у верасні павялічылася на 4,6 працэнта, сведчаць апошнія дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Міністр фінансаў і эканомікі Анджэй Даманскі напісаў на платформе X, што гэта лепшы вынік, чым чакалася.

— Прамысловая вытворчасць вырасла (...), значна перавысіўшы прагнозы эканамістаў, якія меркавалі рост на 3,1 працэнта, — падкрэсліў чыноўнік.

Палітык дадаў, што «пасля перагляду папярэдніх дадзеных аб росце ВУП гэта яшчэ адзін моцны сігнал з боку польскай эканомікі. Польская эканоміка трымае высокую хуткасць!»

У верасні вытворчасць павялічылася ў большасці сектараў — 25 з 34.
Паводле папярэдніх дадзеных, рост назіраўся ў наступных сектарах: рамонтныя працы, тэхнічнае абслугоўванне і ўстаноўка машын і абсталявання, выраб электраабсталявання, камп'ютараў, электронных і аптычных вырабаў, машын і абсталявання, а таксама металаў.

Зніжэнне было зафіксавана ў дзевяці вытворчых сектарах, у тым ліку ў здабычы каменнага вугалю і бурага вугалю.

ПР/юл