У інтарэсах Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, а таксама кітайскага лідара Сі Цзіньпіна, — усталяваць сферы ўплыву ў абыход Еўропы, лічыць палітолаг Данʼель Бацькоўскі з Беластоцкага ўніверсітэта. Ён заявіў у эфіры Польскага радыё, што менавіта такая ёсць мэта запланаванай сустрэчы паміж згаданымі лідарамі аб умовах спынення вайны ва Украіне. Эксперт назваў яе «другой Ялтай». Паводле слоў палітолага, Украіна не прыме дамоўленасці, дасягнутыя без яе ўдзелу.
— Катэгарычна не прыме Украіна, і на маю думку, Еўропа таксама не пагодзіцца. Для Украіны і Еўропы здача гэтага абшару Расіі стане дэ факта заахвочваннем для рэалізацыі планаў, якія былі агучаныя ў 2022-м годзе. Расія саму па сабе Украіну не патрабуе. Ёй патрэбны Кіеў як інструмент націску на Еўропу, каб рэалізаваць тое, што Пуцін называе «другой Ялтай».
Эксперт пракаментаваў інфармацыю пра тое, што сёння пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Ўіткаф мае сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Осла. Чакаецца, што перамовы будуць сканцэнтраваны на мірным плане для Украіны.
ПР/юл