16-гадовы падлетак з Варшавы планаваў масавае забойства. Ён быў арыштаваны варшаўскай паліцыяй. Паводле слоў інспектаркі па справах непаўналетніх Марты Сулоўскай (Marta Sułowska), супрацоўнікі, якія спецыялізуюцца на справах непаўналетніх, атрымалі паведамленні аб запланаваным тэракце. У кватэры падлетка былі знойдзены небяспечныя прадметы.
— Сярод гэтых прадметаў былі мачэтэ, нажы, кастэты, тэлескапічная дубінка і прадметы, падобныя на агнястрэльную зброю. У 16-гадовага падлетка таксама былі бронекамізэлька і балончык са слёзатачывым газам.
Паліцыя не раскрыла меркаванай мэты нападу. Пасля арышту 16-гадовага падлетка змясцілі ў папраўчы цэнтр на тры месяцы. Яго лёс вырашыць суд па справах непаўналетніх.
IAR/яс