Далейшыя кансультацыі адбудуцца ў лістападзе ў Пентагоне, а канчатковае рашэнне будзе прынятае ў снежні.
Кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы плануе здзейсніць чарговую паездку ў Вашынгтон па справе пастаяннай амерыканскай базы ў Польшчы ў сярэдзіне лістапада. Згаданую інфармацыю пацвердзіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz).
— Пасля Дня Незалежнасці (11 лістапада – рэд.) будзе магчымасць сустрэцца і абмеркаваць наступныя крокі. Канчатковае рашэнне, як нам паведамілі, павінна быць прынятае ў снежні, — заявіў кіраўнік Мінабароны.
Перад наступным раўндам кансультацый з амерыканцамі польскі бок накіруе ў Пентагон дакументацыю з прапановамі па размяшчэнні пастаяннай базы амерыканскіх войскаў у Польшчы. Разглядаюцца чатыры гарады: Уроцлаў, Познань, Быдгашч і Шчэцін.
Чакаецца, што база будзе каштаваць прыкладна 15 мільярдаў злотых (больш за 3 мільярды 409 мільёнаў еўра) і будзе ўключаць стварэнне ўмоў для пяці тысяч вайскоўцаў і іх сем'яў. Польскі ўрад мяркуе, што праект будзе завершаны ў 2029 годзе.
IAR/аз