Польшча і Вялікабрытанія падпісалі трохгадовы план абароннага супрацоўніцтва. Пра гэта ў аўторак у Варшаве паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля сустрэчы з брытанскім міністрам абароны Уэсам Стрытынгам.
Дакумент развівае палажэнні польска-брытанскага дагавора аб партнёрстве ў сферы бяспекі і абароны з 27 мая 2026 года.
Першай тэмай перамоваў стала падтрымка Украіны. Міністры таксама абмеркавалі адносіны са Злучанымі Штатамі, умацаванне НАТА і нарошчванне еўрапейскага абароннага патэнцыялу.
Паводле слоў Касіняка-Камыша, Варшава і Лондан аднолькава ацэньваюць значэнне саюза з Вашынгтонам і неабходнасць умацавання ўласнай абароны.
Міністр таксама паведаміў, што Польшча зʼяўляецца прыхільніцай удзелу Вялікабрытаніі ў праграме Еўрасаюза па ўмацаванні бяспекі. Варшава мае намер падтрымліваць далейшае збліжэнне Злучанага Каралеўства з ЕС.
вс