Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы можа быць створаны сэрвісны цэнтр амерыканскіх ракетных комплексаў Patriot

27.10.2026 15:27
Patriot — адзін з найбольш сучасных у свеце зенітных ракетных комплексаў. 
   Patriot.
Зенітны ракетны комплекс Patriot.Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA/German Patriot/CC BY 2.0/commons.wikimedia.org

Сэрвісны цэнтр зенітных ракетных комплексаў Patriot хутчэй за ўсё будзе створаны ў Польшчы, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск. Кіраўнік ураду атрымаў гэтую інфармацыю з Брусэля ад намесніцы міністра нацыянальнай абароны Магдалены Сабковяк-Чарнецкай.

— Перамовы аб стварэнні сэрвіснага цэнтру комплексаў Patriot набліжаюцца да завяршэння. Мы б вельмі хацелі, каб ён быў размешчаны ў Польшчы. Многае сведчыць пра тое, што цэнтр сапраўды будзе створаны ў нас, але пакуль што я не магу раскрываць падрабязнасці. Гэтае рашэне стала б надзвычай важным з пункту гледжання абароны.

Стварэнне сэрвіснага цэнтру Patriot у Еўропе спрасціла б працэс рамонту і абслугоўвання ракет — мх не трэба было б адпраўляць у Злучаныя Штаты. У якасці іншай краіны размяшчэння цэнтру ЗША разглядаюць Германію.

Patriot — адзін з найбольш сучасных у свеце зенітных ракетных комплексаў. Вырабляецца ў ЗША канцэрнам Raytheon з 1981 года. Актуальна выпускаецца чарговае пакаленне гэтай зброі.

вс