Студэнцкі гімн Gaudeamus igitur прагучаў у 14-ы раз у Навучальным цэнтры Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту пры люблінскай турме. 40 студэнтаў-зняволеных пачалі новы навучальны год.
Паводле словаў намесніцы міністра навукі і вышэйшай адукацыі прафесара Марыі Мраўчыньскай, Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт з'яўляецца першапраходцам у арганізацыі вучобы для зняволеных.
– Гэта ўнікальны вопыт для нашай краіны. Адукацыя заўсёды важная для ўсіх – як для людзей, якія жывуць на свабодзе, так і для зняволеных. Дзякуючы вучобе ў ВНУ зняволеныя могуць атрымаць новыя веды, а гэта дае больш шырокія магчымасці пасля выхаду на свабоду.
З пачатку праграмы ў Навучальным цэнтры Люблінскага каталіцкага ўніверсітэту ў турме ў 2013 годзе яе скончылі 63 студэнты. Толькі двое з выпускнікоў вярнуліся назад за краты.
27 кастрычніка 10 зняволеных сталі студэнтамі першага курса Факультэту даследаванняў сямʼі, а восем чалавек пачалі навучанне па магістарскай праграме. Агулам ва ўніверсітэце за кратамі вучацца 40 зняволеных, у тым ліку чатыры жанчыны.
У Польшчы навучальны год у ВНУ пачынаецца ў кастрычніку.
вс