Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Памежная служба ліквідавала групу, якая забяспечвала замежнікаў фальшывымі дакументамі

29.10.2026 08:26
Гэтыя дакументы дапамагалі асобам да 26 гадоў легалізаваць сваё знаходжанне ў Польшчы.
.
.фота: Bieszczadzka SG

Супрацоўнікі Памежнай службы з Жэшаў-Ясёнкі ліквідавалі арганізаваную злачынную групу, якая вырабляла для замежнікаў студэнцкія білеты. 

Арганізаваная злачынная група дзейнічала па ўсёй краіне з чэрвеня 2022 года да канца 2025 года. Следчыя Памежнай службы выявілі групу ў 2024 годзе. Незаконная дзейнасць заключалася ў тым, што замежнікі прадстаўлялі падробленыя даведкі аб вучобе ў Падкарпацкае ваяводскае ўпраўленне ў Жэшаве, каб атрымаць станоўчае рашэнне аб выдачы дазволаў на пражыванне і працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Члены групы атрвмлівалі грошы, вырабляючы дакументы для замежнікаў з Украіны, Малдовы, Беларусі і Грузіі ва ўзросце да 26 гадоў. Група брала ад 230 да 800 злотых за асобныя дакументы або цэлыя пакеты. Следчыя высветлілі, што гэтая практыка выкарыстоўвалася і ў іншых ваяводскіх установах.

Атрыманне такіх дакументаў замежнікамі ва ўзросце да 26 гадоў прывяло, сярод іншага, да вызвалення іх працадаўцаў ад выплаты ўзносаў на сацыяльнае забеспячэнне, што значна спрашчала іх знаходжанне ў Польшчы.

Першыя арышты адбыліся ў канцы 2025 года. Супрацоўнікі Памежнай службы правялі ператрусы ў шасці памяшканнях па ўсёй краіне, у тым ліку ў Прушчы Гданьскім, Жырардове, Варшаве і Кракаве. Былі затрыманыя трое грамадзян Украіны, у тым ліку 42-гадовы кіраўнік групы, у якога было канфіскавана 87 тысяч злотых наяўнымі. Мужчыну абвінавацілі ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, якая спрыяла знаходжанню замежнікаў у Польшчы шляхам арганізацыі і вырабу для іх падробленых дакументаў.

На сённяшні дзень па гэтай справе абвінавачаныя 19 грамадзянаў Украіны, у тым ліку кіраўнік групоўкі, трое грамадзян Малдовы, грамадзянін Грузіі і замежнікі, якія атрымалі і выкарысталі падробленыя дакументы ў ваяводскіх офісах у Жэшаве і Лодзі. Справа працягваецца, магчымыя далейшыя арышты.

PAP/ав