«Кааліцыя ахвотных» рыхтуецца да буйных вайсковых вычэнняў у Польшчы. Паводле звестак Польскага радыё, у Польшчу прыбудуць каля 1500 салдат з некалькіх краін.
Брытанцы, французы і немцы афіцыйна пацвердзілі свой удзел. Бундэсвер накіруе ў Польшчу дзесяць штабных афіцэраў, а таксама матэрыяльна-тэхнічную падтрымку і самалёты.
Польскі намеснік міністра абароны Цэзары Томчык высока ацаніў гэтую ініцыятыву, адзначыўшы, што саюзніцкія вучэнні пацвярджаюць важную ролю, якую Польшча адыгрывае на ўсходнім флангу НАТА.
— З пункту гледжання Польшчы, гэта вельмі важная справа, бо «Кааліцыя ахваотных» – гэта форум, які, з аднаго боку, падтрымлівае Украіну, але таксама нарошчвае свой патэнцыял у Еўропе для супрацьдзеяння Расіі. Той факт, што такія вучэнні праходзяць у Польшчы, дэманструе нашу пазіцыю сёння.
Паводле звестак Польскага радыё, галоўнай асаблівасцю вучэнняў стане дэманстрацыя на палігоне Нова-Дэмба. На 20 лістапада запланаваны Дзень VIP-персон. За вучэннямі будуць назіраць прадстаўнікі польскага ўрада і саюзнікі з «Кааліцыі ахвотных». Галоўная мэта сумесных вучэнняў — падрыхтоўка саюзных сіл да магчымай аперацыі ва Украіне.
ПР/юл