Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы адправіўся з працоўным візітам у Дакар

30.10.2026 16:21
Прэзідэнт Караль Наўроцкі ў пятніцу вылецеў у Сенегал у звязку з 4-мі летнімі юнацкімі Алімпійскімі гульнямі ў Дакары.
Dakar City
Dakar City REUTERS

Наўроцкі таксама сустрэнецца з сенегальскім лідарам Басіру Дыёмае Фае і прыме ўдзел у прэзідэнцкай панэлі ў рамках 2-га саміту па спорце і развіцці.

Караль Наўроцкі таксама прыме ўдзел ва ўрачыстым прыёме, арганізаваным прэзідэнтам Сенегала з нагоды адкрыцця 4-х летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Дакары. У суботу ўвечары прэзідэнт Рэспублікі Польшча прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця.

У нядзелю апоўдні запланавана цырымонія прывітання Караля Наўроцкага прэзідэнтам Рэспублікі Сенегал Басіру Дыёмае Фае, пасля чаго адбудзецца асабістая сустрэча паміж двума прэзідэнтамі і пленарныя перамовы пад іх старшынствам. Наўроцкі і Фае таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі СМІ.

Марцін Пшыдач, кіраўнік прэзідэнцкага ведамства міжнароднай палітыкі, у пятніцу на прэс-канферэнцыі перад сваім адʼездам у Сенегал падкрэсліў, што Караль Наўроцкі ў гэтым годзе моцна сканцэнтраваны на супрацоўніцтве «з нашымі далейшымі партнёрамі, на далейшых напрамках для дэманстрацыі нашай глабальнай перспектывы, нашых глабальных інтарэсаў». Чыноўнік падкрэсліў, што Сенегал зʼяўляецца членам Афрыканскага саюза, які ўваходзіць у G20 і мае права вета, у тым ліку адносна патэнцыйнага членства Польшчы ў гэтай групе.

PAP/юл