Пасля паведамлення Корвін-Пятроўскай аб магчымых пагрозах жыццю і здароўю суддзяў і супрацоўнікаў была задзейнічана паліцыя. Натоўп, які сабраўся перад будынкам суду, спрабаваў прарвацца на тэрыторыю суду, была прарэзана агароджа.
А 13-й гадзіне пачалася серыя сустрэч прэзідэнта Караля Наўроцкага з прадстаўнікамі парламенцкіх груп. У дыскусіях адносна Канстытуцыйнага суду ўдзельнічалі Шыман Галоўня («Польшча 2050») і Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Польская сялянская партыя). Перамовы прайшлі з Матэвушам Маравецкім і Марцінам Горалам («Развіццё Плюс»), а таксама з палітыкамі Канфедэрацыі. Яраслаў Качыньскі і кіраўнік парламенцкай групы партыі Марыюш Блашчак зʼявіліся ў Прэзідэнцкім палацы ад імя партыі «Права і справядлівасць» (PiS). Партыя «Разам» таксама заявіла пра гатоўнасць правесці перамовы з прэзідэнтам.
У інтэрвʼю Польскаму агенцтву прэсы старшыня парламенцкай групы «Левыя» Ганна Марыя Жукоўска абвясціла сёння раніцай, што прадстаўнікі яе партыі не атрымалі запрашэння на сустрэчу. «Нават калі б мы яго атрымалі, мы б усё роўна не прыйшлі», – заявіла дэпутатка.
Пазней яна напісала ў сацсетках: «Мы адмоўна рэагуем на запрашэнне прэзідэнта. Ніхто з «Левых» не будзе ўдзельнічаць у скліканай сустрэчы». Яна падкрэсліла, што «немагчыма прыняць запрашэнне ад таго, хто нясе выключную адказнасць за цяперашнюю сітуацыю, звязаную з Канстытуцыйным судом.
На сустрэчы не было і прадстаўнікоў кіруючай партыі «Грамадзянская кааліцыя».
ав